Семінар па здаровым ладзе жыцця

размещено в: Новости | 0

У рамках сістэмы павышэння кваліфікацыі бібліятэчных супрацоўнікаў, 14 красавіка 2021 года ў ДУК «Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча» прайшоў семінар «Фарміраванне здаровага ладу жыцця ў непаўналетніх».

Удзельнікамі семінара сталі загадчыки гарадскіх і сельскіх філіялаў, бібліятэкары сельскіх бібліятэк.

Мэта семінара – абмеркаванне праблем выхавання навыкаў і звычак, якія спрыяюць эфектыўнасці сацыяльнай абароны здароўя дзяцей і моладзі, азнаямленне з найбольш эфектыўнымі формамі работы, накіраванымі на фарміраванне пазітыўнага светапогляду і здаровага ладу жыцця.

З прывітальным словам выступіла Стаселовіч М.Е., дырэктар ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча», якая адзначыла актуальнасць работы бібліятэк па далучэнні дзяцей і моладзі да здаровага ладу жыцця і звярнула ўвагу на тое, што неабходна выкарыстоўваць сучасныя інавацыйныя метады працы.

Асаблівая ўвага на семінары ў сувязі з пандэміяй была нададзена каронавіруснай інфекцыі і яе прафілактыцы. З лекцыяй-кансультацыяй на гэтую тэму выступіла урач-эпідэміёлаг УЗ “Маладзечанская цэнтальная раённая бальніца” Працкова М.А., якая расказала пра шляхі прафілактыкі гэтага захворвання, пра важнасць выканання гігіенічных нормаў кожным чалавекам.

Для ўдзельнікаў семінара былі арганізаваны практычныя заняткі па стварэнні бібліятэчнага квілта на тэму здаровага ладу жыцця. Напрамкі квілта былі самыя розныя: барацьба са шкоднымі звычкамі, здаровае харчаванне, захаванне гігіены і інш.

Вопытам работы з непаўналетнімі па здаровым ладзе жыцця падзялілася бібліятэкар сельскай бібліятэкі аг. Гарадок Леган Н.І., якая распавядала аб карысці ужывання чаю з лекавых раслін і такую форму работы як фітабар.

Удзельнікі семінара пазнаёміліся з цікавымі формамі работы па фарміраванні здаровага ладу жыцця, атрымалі новыя веды, якія дапамогуць ім у арганізацыі і правядзенні прафілактычнай працы з дзецьмі і падлеткамі.

Оставить ответ