“Сейбіты з крылатаю душой”

размещено в: Новости | 0

Міжнародны дзень роднай мовы – адно з важных святаў, якія садзейнічаюць павазе моўных і культурных традыцый на аснове ўзаемаразумення, цярпімасці і дыялогу.

21 лютага, да Міжнароднага Дня роднай мовы даведачнай службай бібліятэкі была падрыхтавана паэтычная выстава “Сейбіты з крылатаю душой”. Выстава накіравана на папулярызацыю беларускай мовы і літаратуры, выхаванне ў наведвальнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.

Таксама наведвальнікі бібліятэкі з цікаўнасцю згаджаліся згуляць у інтэрактыўныя пазлы “Ці ведаеш пераклад?”, таксама скласці з пазлаў двухслоўе “Беларуская мова”.

Оставить ответ