Святыні роднага краю

размещено в: Новости | 0

У рамках праекта “Бібліятэка – тэрыторыя моладзі” на базе УА “Маладзечанскі дзяржаўны каледж” адбылася духоўна-асветніцкая праграма “Святыні роднага краю”. На сустрэчу з навучэнцамі быў запрошаны вучоны, гісторык Б.В Бароўскі, спецыяліст у галіне краязнаўства, аўтар кнігі “Маладзечанская Свята-Пакроўская царква. Старонкі гісторыі”, кандыдат хімічных навук, дацэнт.

Напачатку Барыс Венядзіктавіч зрабіў кароткі экскурс у гісторыю горада, якая цесна звязана з царкоўным жыццём Маладзечна. Асноўную ўвагу ў далейшым выступленні гісторык скіраваў на дзейнасць старэйшага храма – Свята-Пакроўскую царкву, распавядаў пра яе прычт і клірас. Цікава і пазнавальна прысутным было даведацца пра страчаныя святыні Маладзечна. З дапамогай медыя-прэзентацыі навучэнцы і выкладчыкі пазнаёміліся з сучаснымі храмамі горада.

Оставить ответ