Святочная вечарына “Узрост элегантнасці”

размещено в: Новости | 0

Добрай традыцыяй стала адзначаць у Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы дзень павагі старэйшага пакалення, бо для нашых мудрых і “вельмі дарослых” жыхароў гэта не толькі свята, але і яшчэ адна магчымасць адпачыць і паразмаўляць адзін з адным.

У канферэнц зале цэнтральнай бібліятэкі адбыўся майстар-клас па нейраграфіцы. Яго правяла мастак, настаўнік, кіраўнік народнай студыі выяўленчага мастацтва гарадскога Палаца культуры Алена Кучко.

Прыслухацца да сябе і выліць негатыўныя эмоцыі на паперу. Менавіта гэтаму навучыліся чытачы абанемента падчас майстар-класа.

Пажылыя людзі пачулі на свой адрас шчырыя пажаданні добрага здароўя, добрага настрою, актыўнага даўгалецця.

Нашыя чытачы сыходзілі з добрым настроем!

Оставить ответ