Дзень беларускага пісьменства – адна з самых значных культурных падзей Рэспублікі Беларусь і сапраўднае свята роднага слова. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства. Ён праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.
Да гэтай знамянальнай даты супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча для чытачоў была падрыхтавана інтэрактыўная выстава “Святло друкаванага слова”. На ёй наведвальнікі змаглі ўбачыць адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.


Больш актыўныя гледачы змаглі праверыць свае веды па беларускай літаратуры ў гульні “Пытанні з куфэрку”, у якой трэба было суаднесці закладкі з цытатамі з кнігамі, якія экспануюцца на выставе.
Не магло не парадаваць веданне ўдзельнікаў віктарыны беларускіх пісьменнікаў і іх твораў. Гэта сведчыць аб захаванні ў беларускіх людзей любога ўзросту айчыннай пісьмовай культуры і пераемнасці духоўных традыцый.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.