11 жніўня бібліятэкары гарпасялковай бiблiятэкi г. п. Радашковiчы пазнаёмілі чытачоў з творчасцю беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, мовазнаўца Міхаіла Паўлавіча Пазнякова.
Міхась Паўлавіч пісаў пра сябе:
Я калі часіну маю, –
З асалодаю чытаю,
І сярод сяброў маіх
Шмат герояў гэтых кніг.
У аўтара выйшла больш за 80 кніг і 52 з іх адрасаваны маленькім чытачам. Для нашых чытачоў мы прапанавалі конкурсы, загадкі і розныя заданні, якія змяшчае лэпбук, зроблены на аснове выдатнай кнігі “Святло дабрыні”.
Новая кніга вызначаецца адметнай пабудовай. Напачатку аўтар займальна знаёміць з азбукай і лічэннем, затым прадстаўлены тэматычныя раздзелы, якія адлюстроўваюць навакольны свет прыроды, любоў да Радзімы, нашы дзяржаўныя сімвалы, прыгажосць і багацце роднай прыроды, а таксама ўслаўляе мужнасць, сяброўства, працу, шчырасць і дабрыню. Апавядае пра клопаты, захапленні, забавы і мары хлопчыкаў і дзяўчынак, знаёміць з прафесіямі.
На мерапрыемстве дзеці добра справіліся з усімі заданнямі, якія былі прапанаваны ў лэпбуку “Святло дабрыні” па творчасці Міхаіла Паўлавіча Пазнякова.



Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.