Свята ураджаю

размещено в: Новости | 0

Напярэдадні абласных “Дажынак-2018” супрацоўнікі абанемента цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча правялі ў рамках клуба “Кніжны гурман” свята ўраджаю.

Да гэтага мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Дары роднага краю”, на якой былі прадстаўлены плады, вырашчаныя ў садах і агародах малай радзімы чытачамі бібліятэкі. Аграном Шукіна Т.С. зрабіла прэзентацыю найбольш ураджайных сартоў гародніны і садавіны пад назвай “Беларуская спіжарня”.

Удзельнікі мерапрыемства дзяліліся вопытам вырошчвання агракультур, прэзентавалі стравы, прыгатаваныя са свайго ўраджаю.

Арганізатарамі мерапрыемства была праведзена конкурсная праграма, якая складалася з літаратурных і музычных віктарын сельскагаспадарчай тэматыкі.

На свяце гучалі прыпеўкі ў выкананні частушніцы Ціхаміравай  Л.Ф.

Оставить ответ