29 ліпеня ў філіяле-музеі «Фальварак Ракуцёўшчына» в. Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна прайшло літаратурна-музычнае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета», прысвечанае творчасці Максіма Багдановіча.
Імпрэза праходзіла ў самім фальварку. На свята традыцыйна завіталі паэты, музыканты з розных куткоў Беларусі, гучалі вершы паэта і песні на яго словы ў выкананні маладых і сталых творцаў, прафесіяналаў і аматараў творчасці. У рамках свята песні і паэзіі “Ракуцеўскае лета” супрацоўнікамі ДУК “Цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Максіма Багдановіча” і бібліятэкі сямейнага чытання “Верасок” была арганізавана літаратурна – забаўляльная пляцоўка “Ізноў пабачу я сялібы, дзе леты першыя прайшлі”.
Усім вельмі спадабалася літаратурная выстава-інсталяцыя “І зорка гарыць і не вяне вянок” да ўвагі гасцей свята былі прадстаўлены творы Максіма Багдановіча, літаратура пра жыццё і творчасць паэта, а таксама кнігі маладзечанскіх аўтараў.
Захапляла сваёй неардынарнасцю выстава самаробнай кнігі “Самаробная кніга – гэта цікава”.
Дарослыя і дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел ў літаратурнай латэрэі “Шляхамі Максіма Багдановіча”, успаміналі жыццё паэта, дэкламавалі вершы М. Багдановіча. Кожны з ўдзельнікаў атрымаў прыз.
Для дзяцей працавала гульнёвая пляцоўка “Вас запрашаюць Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык”, на якой маленькія госці свята з захапленнем удзельнічалі ў гульнях, конкурсах, разгадвалі крыжаванку па беларускім казкам, малявалі, складалі пазлы.
Асаблівую цікавасць для наведвальнікаў вызвала гульня “Поле беларускіх цудаў”, пытанні да якой былі звязаны з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча.
Да мерапрыемства былі прыгожа аформлены фотазоны, дзе ўсе жадаючыя маглі сфатаграфавацца на памяць. Усім было цікава і весела!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.