Свята паэзіі “Я чуў у песнях голас Беларусі” праведзена ў в.Ленкаўшчына на радзіме паэта, мастака, педагога Юльяна Сергіевіча. Перад пачаткам мерапрыемства госці з Мінска і Маладзечна наведалі могілкі, дзе пахаваны паэт разам з жонкай.
Імпразаваная сцэна размясцілася якраз насупраць яго хаты, дзе цяпер усталявана мемарыяльная шыльда. Свята пачалося з верша Юльяна Сергіевіча “З вясной”, які артыстычна прачытала пісьменніца, заг. літаратурнай часткі Мінскага абласнога драматычнага тэатра Ала Клемянок. Творы зямляка чыталі і вучні Маркаўскай сярэдняй школы. Галоўны рэдактар выдавецтва ”Мастацкая літаратура” Віктар Шніп пазнаёміў прысутных з баладамі, прысвечанымі славутым людзям Маладзечаншчыны, у тым ліку і Юльяну Сергіевічу. Перад прысутнымі выступілі паэты Тамара Бярэзіна, Тамара Аўсяннікава, Ала Клемянок, настаўніца-краязнаўца Ларыса Сапач, а таксама пляменік Юльяна Сергеевіча Алесь Канановіч, які таксама піша вершы. Мерапрымства вёў складальнік зборніка твораў Юльяна Сергіевіча “За волю родных хат” пісьменнік Міхась Казлоўскі.
Сваім цудоўным выступленнем аздобілі свята паэзіі народны фальклорны гурт “Крынічанька” і фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Маркаўчанка”. У арганізацыі свята вялікую дапамогу аказаў Маркаўскі сельсавет.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.