15 ліпеня ў вёсцы Вяжуці прайшло свята вёскі «Люблю свой край». Вёска Вяжуці хоць і маленькая, але слаўная сваёй біяграфіяй. Першыя звесткі аб існаванні вёскі вядомыя з пачатку ХVI стагоддзя. У гістарычных дакументах 1514 года населены пункт названы як Вяжуны. Ён абазначаны на рацэ Уша ў Маркавіцкім стане Вялікага Княства Літоўскага. У ХІХ стагоддзі вёска Вяжуці ўваходзіла ў Лебедзеўскую воласць Вілейскага павета Вілейскай губерні, адносілася да Маркаўскага маёнтка. У складзе Лебедзеўскага сельсавета Вяжуці з 1940 года. Не абышла вёску Першая сусветная і Вялікай Айчынная войны. З 1960 года Вяжуці ў складзе Мінскай вобласці. Цяпер тут 22 гаспадаркі і 39 афіцыйна зарэгістраваных жыхароў.
Свята вёскі – добрая нагода, каб лепшае паказаць, песні праспяваць, прысмакамі пачаставаць. Тут і святочнае шэсце, і прэзентацыя падворкаў, і ўзнагароджванне актыўных ўдзельнікаў жыцця населенага пункта і арганізацыі свята, і шмат іншых цікавых мерапрыемстваў.
Сельская бібліятэка аграгарадка Лебедзева прыняла актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Была арганізавана бяспройгрышная латарэя, забаўляльная праграма «Свацейка».
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.