Сучасная моладзь імкнецца набываць самыя модныя прафесіі, хоць усе яны важныя і патрэбныя. Ёсць сярод іх і такая, што зыходзіць каранямі ў далёкае мінулае, і яе не сустрэнеш на сайце вакансій. Каб бліжэй азнаёміць з ёй падрастаючае пакаленне 18 студзеня бібліятэкар філіяла №36 “Сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры” у рамках праекта “Нецікавых прафесій не бывае” запрасіла на мерапрыемства прадстаўніка гэтай прафесіі.
Круглы стол “Святар нашага часу” з настаяцелем храма Святога Благавернага князя Аляксандра Неўскага протаіерэем Мікалаем Пешко для дзевяцікласнікаў прайшоў з карысцю. Бацюшка так цікава расказваў пра сваю прафесію, што вучні засыпалі яго пытаннямі: куды трэба паступаць і якія экзамены здаваць, ці могуць вучыцца ў семінарыі дзяўчаты, якія вучэбныя прадметы з’яўляюцца галоўнымі ў час навучання, ці можа духоўная асоба выкладаць у школе..? Таксама бацюшка падзяліўся гісторыяй свайго жыцця, сваім шматгадовым вопытам духоўнай дзейнасці. Падлеткі з захапленнем разглядвалі асабістыя пасведчанні і сертыфікаты – яны зусім не падобныя на дакументы мірскога чалавека. А ўзнагароды якія! – атрыбуты набажэнскага адзення, а таксама Медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага і Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага.
– Не важна, якой прафесіяй вы авалодаеце ў будучыні, галоўнае, каб выбралі яе самі, каб потым любілі сваю работу і шчыра працавалі. І ніколі не забываліся, што “миром правит доброта…”, – такі наказ даў протаіерэй сённяшнім школьнікам напасл.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.