Праверыць свае веды ў роднай мове і літаратуры прапанавалі чытачам супрацоўнікі Маладзечанскай цэнтральнай бібліятэкі з дапамогай інтэлектуальнай гульні “Сваімі словамі”. У спаборніцтве бралі ўдзел каманды “Родны кут” і “Зорка Венера”.
На працягу гульні ўдзельнікі перакладалі словы і словазлучэнні з рускай мовы на беларускую, тлумачылі сэнс “хітрых” беларускіх слоў і вызначалі правільнае тлумачэнне фразеалагічных выразаў. Гульцам прапаноўвалася прыгадаць аўтараў літаратурных твораў па цытатах, а таксама растлумачыць адзін аднаму ўбачанае на экране слова, карыстаючыся метадамі папулярнай гульні “Кракадзіл”.
Па выніках гульні перамогу атрымала каманда “Родны кут”, якая атрымала перавагу ў пятым туры.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.