03.09 супрацоўнік сельскай бібліятэкі-клуба в.Турэц-Баяры правяла “сваю гульню” “Пісьменнасць на зямлі беларускай”. Мерапрыемства адбывалася ў знакавы для нашай гісторыі і культуры час – не толькі Дзень беларускага пісьменства святкуе краіна 4 верасня, але ж ў 2022-м спаўняецца 505 гадоў беларускаму кнігадруку! Увага дзетвары спачатку была звернута на пастаянную кніжную выставу “Шлях друкаванага слова” – гэта дапамагло знаходзіць адказы на некаторыя пытанні ў час гульні. Тут змешчаны кнігі пра такіх вялікіх людзей, як Францыск Скарына і Мікола Гусоўскі, Сымон Будны і Васіль Цяпінскі, Сімеон Полацкі і Афанасій Філіповіч. Ды яшчэ і калекцыю буквароў можна пагартаць і ўспомніць, хто па якім чытаць вучыўся.
Як і ў знакамітай тэлегульні, дзеці падзяліліся на дзве каманды: “Полымя” і “Маладосць”. Назвы таксама мелі сваё значэнне – так называюцца нашы літаратурна-мастацкія часопісы, ля вытокаў якіх стаялі Янка Купала і Якуб Колас, Цішка Гартны і Міхась Зарэцкі, Аляксей Кулакоўскі і Пімен Панчанка… А гульня прайшла весела! Школьнікі змаглі паказаць сваю эрудыцыю ў сямі блоках па пяць пытанняў у кожным вартасцю ад 10 да 50 балаў. Тут і гістарычных асобаў патрэбна было ўспомніць, і кнігі, і вядомыя цытаты… У выніку, як і заўсёды, перамагло сяброўства!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.