Кожны год, пачынаючы з 1983 года, фольварк Ракуцёўшчына, што на Маладзечаншчыне, шчыра і цёпла вітае сяброў на свяце паэзіі і песні “Ракуцёўскага лета”, прысвечанае Максіму Багдановічу. У гэтым годзе свята адбылося 26 ліпеня.
Супрацоўнікі залы мастацтваў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібіліятэкі імя Максіма Багдановіча таксама прымалі ўдзел у святочных мерапрыемствах.
Разгорнутая пад утульным вялізным дрэвам творчая майстэрня «Бутаньерка “Максімава кветачка”» гасцінна запрашала і маленькіх,
і дарослых. Не перашкодзіў летуценнікам і творчым натурам дождж, за некалькі хвілін у руках новаіспечаных «майстроў» з’яўляўся прыемны падарунак – бутаньерка ў выглядзе кветачкі валошкі (васілька, ці сiноўнiка, ці хабэркі, па-беларуску). Прыгожая сіняя, ці блакітная кветачка ў беларускай культуры цесна звязаны з творчасцю М.Багдановіча (адразу ўспамінаем верш “Слуцкія ткачыхі”) і з’яўляецца важным сімвалам, які ўвасабляе духоўныя каштоўнасці і прыгажосць беларускага народа.
Атмасфера нацыянальнай беларускай музыкі і паэзіі, неверагодны водар летніх кветак і подых ліпеньскага даждджу, прыемныя і нечаканыя майстар-класы, утульныя куточкі з водарам зелкавай гарбаты, усмешкі гасцей свята, і, непаўторныя, самыя розныя, сінія і блакітныя кропелькі васількоў-бутаньерак – такімі фарбамі было размалявана “Ракуцёўскае лета – 2025”.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.