Са святам Беларусь, са святам родны горад

размещено в: Новости | 0

Літаратурна-гульнявая пляцоўка “Са святам Беларусь, са святам родны горад” была арганізавана супрацоўнікамі ДУК ““Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” у парку “Перамога”.

Прайсціся вуліцамі Маладзечна, узгадаць памятныя мясціны, помнікі, знайсці гістарычныя будынкі запрашала квэст-гульня па карце “Сакрэты роднага горада”. Выстава “Пано ваенных кніг” не толькі прадстаўляла тэматычную літаратуру, але і прапаноўвала паўдзельнічаць у віктарыне “Вуліцы нашай Перамогі”, пытанні якой былі змешчаны у выглядзе франтавых канвертаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. А літаратурны розыгрыш складаўся з вершаваных радкоў, прысвечаных славутасцям горада. Тыя, хто адказваў на пытанні, атрымоўваў з чароўнага куфэрка салодкі прыз з пажаданнямі ад беларускіх пісьменнікаў. Бібліятэкары падрыхтавалі майстар-клас “Квітней, мая Беларусь”, гістарычныя пазлы. Жыхары і госці горада з задавальненнем наведвавалі фотазону “Я люблю Маладзечна”, удзельнічалі ў прапанаваных мерапрыемствах, дзякавалі за прыемна праведзены час.

Оставить ответ