Самым мілым i любімым

Самым мілым i любімым

размещено в: Новости | 0

6 сакавіка да Міжнароднага жаночага дня зала мастацтва правяла майстар-клас “Самым мілым i любімым”. 8 сакавіка – адзін з самых любімых святаў. “Маміна свята” – так называюць дзеці Міжнародны жаночы дзень. Гэта свята такой, нібы ва ўсіх мам – агульны дзень нараджэння. У гэты дзень мы заўсёды віншуем нашых матуль, бабуль, якія так шмат часу надаюць нашаму выхаванню. Усе вельмі чакаюць 8 сакавіка, але не таму, што мараць аб дарагіх падарунках, а таму, што гэта – дзень сюрпрызаў. А каб ён быў найбольш запамінальным, можна зрабіць сваімі рукамі падарункі, якімі потым матулі і бабулі  будуць ганарыцца.

Выдатныя сувеніры нашы маленькія чытачы зрабілі з паперы і клею. Бібліятэкар загадзя падрыхтавала аснову для будучага падарунка, на прыкладзе растлумачыла дзецям працэс вырабу, а потым хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо самастойна клеілі ўпрыгожванне і старанна афармлялі свае вырабы. Сувеніры атрымаліся яркія і арыгінальныя. Усе засталіся вельмі задаволеныя!

А для дарослых чытачоў зала мастацтва падрыхтавала фотавыставу “Букет з самых пяшчотных пачуццяў”, на ёй размешчаны фота супрацоўнікаў бібліятэкі, іх матулі, бабулі, сястрычкі, самыя лепшыя і самыя любімыя.

 

 

Оставить ответ