Сакрэты прадметаў мінулага

размещено в: Новости | 0

Краязнаўства лічыцца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці сельскай інтэграванай бібліятэкі аграгарадка Выверы. Яно спрыяе развіццю бібліятэкі ў цэлым і засноўваецца на жаданні людзей ведаць гісторыю продкаў і сваёй мясцовасці.

Менавіта з гэтай мэтай ў бібліятэцы была створана выстава-музей “Сакрэты прадметаў мінулага”, дзе прадстаўлена літаратура пра быт, звычкі, фальклор беларусаў, а таксама рэчы і прадметы, якія ўжываліся і ствараліся раней. Напрыклад, калаўрот, мяліца, жорны, гліняны посуд, саматканае палатно,вышываныя рэчы і г.д.

Наведвальнікам прапануецца экскурс у гісторыю прадметаў, а таксама успомніць,у якіх творах яны згадваюцца. Напрыклад, нарыс У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі” і г.д. Таксама яны могуць паспрабаваць папрацаваць на некаторых прыладах, ці ўзяць у рукі і ўявіць, як жылі раней беларускія гаспадары.

Ведучы краязнаўчую работу, бібліятэкар выконвае важную місію – аб’ядноўвае грамадства, даносіць да чытачоў веды аб нацыянальных асаблівасцях і традыцыях свайго народа.

Оставить ответ