25 мая у сельскай бібліятэцы вёскі Турэц-Баяры прайшла экскурсія “Ручнік – повязь часоў”, якая была прымеркавана да Дня ручніка.
Выхаванцы дзіцячага садка наведалі выставу-дэманстрацыю “Ручнік – рэліквія маёй сям’і”. Малыя з цікавасцю разглядалі доўгія рознакаляровыя вышываныя ручнікі; і для іх было сапраўдным адкрыццём, што можна адчуць цяпло сонца і зямлі, якое ўпітаў у сябе лён – для гэтага патрэбна толькі пакласці ручкі на льняную тканіну! А ручнік жа суправаджае чалавека на працягу ўсяго жыцця: ім выціраюцца, ім упрыгожваюць абразы на чырвоным куце і ўсю хату, а яшчэ – радзіны-хрэсьбіны, вяселле, апошні шлях у вечнасць… А як здорава было пабыць у ролі свата ці жаніха, у ролі нявесты ці яе сябровак – і зноў жа зрабіць гэта можна толькі з дапамогай ручніка! А стаяць на ручніку можна толькі адзін раз у жыцці – у час вяселля! А ячшэ, як аказалася, кожны вышыты ці вытканы малюнак на ручніку мае сваё значэнне! А яшчэ тут ёсць знакаміты неглюбскі ручнік, якому больш за 100 гадоў! Столькі ўсяго – што і запомніць немагчыма!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.