“Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па – беларуску”

размещено в: Новости | 0

21 лютага, ў Міжнародны дзень роднай мовы, супрацоўнік філіяла №7 “Гарадская бібліятэка”, наведаў ДУА “Сярэдняя школа №1 імя Янкі Купалы” На гульні-спаборніцтве пад назвай “Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па – беларуску”, прысутнічалі вучні 5-х класаў. Спачатку ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй свята роднай мовы, пачулі вершы знакамітых беларускіх паэтаў. Далей, падзяліўшыся на дзве каманды, удзельнікі выбралі капітанаў. Спаборніцтва складалася з 5 раўндаў. Гэта гульні: “Таямніцы беларускіх слоў”, “Дапоўні прыказку”, “Назаві, што гэта”, “Хуткамоўкі”, “Нечаканыя пераўтварэнні”. Падчас гульні, удзельнікі акунуліся ў цудоўны свет беларускіх слоў, прыказак, назваў. У кожным раўндзе даваліся непростыя заданні, якія выконваліся за пэўны прамежак часу. Асноўнай мэтай мерапрыемства было данесці да дзяцей, што мова – частка нашай культуры, гістарычная спадчына, дзякуючы якой, працягваюць жыць традыцыі народа. Як заўседы, перамагло сяброўства, кожнага ўдзельніка чакаў салодкі прыз.

Оставить ответ