20 кастрычніка, напярэдадні Дня бацькі ў цэнтральнай бібліятэцы прайшла сустрэча з іерэем Яўгенам Саўчуком “Роля бацькі ў сям’і”. Былі запрошаны навучэнцы філіяла “Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа” УА “РІПА”. Дзень бацькі – важнае сямейнае свята, афіцыйна ўстаноўленае Указам Прэзідэнта РБ .
Айцец Яўген расказаў хлопцам пра свята і пра ролю, павагу і значнасць бацькі ў сям’і. Падчас цікавай размовы абмяркоўваліся пытанні стварэння свету і чалавека, а таксама адносіны з блізкімі людзьмі, паняцце царквы аб шлюбе, абавязкі жонкі і мужа. У чарговы раз падкрэсліў і растлумачыў маладым людзям, што яны – будучыя бацькі, на якіх будзе ляжаць адказнасць за выхаванне дзяцей. Таксама бібліятэкар пазнаёміла навучэнцаў з кнігамі прадстаўленнымі на выставе “Ты адзін такі – любы, родны”.
Сустрэча прайшла ў прыемнай і цёплай атмасферы.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.