Апошняя гульня сезона-2017 была прысвечана навагоднім святам.
У ёй бралі ўдзел шэсць каманд: “Тры дубы”, “Вольныя радыкалы”, “Каманда №1”, “Без піва”, “Калабкі” і “Качкадакі”. Гульцы прыгадвалі з чаго была зроблена першая штучная навагодняя ялінка, шукалі агульнае паміж салатам “Аліўе” і беларускай стравай “Верашчака”; вырашалі, што набываюць японцы перад Новым годам для шчасця і г.д. Музычны конкурс быў прысвечаны Году сабакі.
Па выніках сямі тураў упершыню перамагла каманда “Качкадакі”, удзельнікі якой атрымалі галоўны прыз гульні – мудрую саву “Розум-шоў”.
Наступную гульню плануецца правесці 28 студзеня.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.