15 студзеня адбылася святочная дзесятая інтэлектуальная гульня. “Розум-шоу” адзначала свой першы дзень нараджэння. У гульні бралі ўдзел пяць каманд: “Абібокі”, “Разумныя надта”, “Каманда №1”, “Лаліты” і “Упоперак”. Заданні тураў былі прысвечаны зімовай тэматыцы, Калядам і Новаму году. На гэты раз пераможцам стала каманда “Упоперак”. З каляднымі песнямі і віншаваннямі завіталі ў госці калядоўшчыкі . Сярод іх былі вучоны мішка і каза, якая так натанцавалася, што “выпрастала ногі”. Аднак шчодрыя падарункі прысутных ажывілі козачку. Пажадаўшы ўсім здароўя, шчасця, радасці, багацця і весялосці калядоўшчыкі развіталіся з ўдзельнікамі праграмы. Так атрымалася, што дні нараджэння “Розум-шоу” і вядоўцы гульні Паўла Свярдлова супалі. Гульцы падрыхтавалі для яго чорную скрыню, як у знакамітай праграме “Што? Дзе? Калі?”, дзе знаходзіўся падарунак. Адметна, што Павел адразу здгадаўся, што там знаходзіцца. Кожны удзельнік атрымаў каляндарык з лагаціпам “Розум-шоу”, які падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.