Розум-шоу-24

размещено в: Новости | 0

Апошняя гульня пятага сезону “Розум-шоу” складалася з шасці тураў. У ёй бралі ўдзел каманды “Тры дубы”, “Васількі”, “Каманда №1” і “Без назвы”.

Шмат пытанняў тычыліся літаратуры. Так, па арыфметычнаму прыкладу трэба было вылічыць твор Р. Брэдберы “4510 па Фарынгейту”, па чатырох выявах вызначыць нашага песняра Янку Купалу, пазнаць Васіля Быкава, як адрасата тэлеграмы Аляксандра Твардоўскага. Гульцы ўзгадвалі творчасць Марка Шагала, сучасную назву фабрыкі “Камсамолка” і нават “Цэнтр Еўропы”. Некаторыя пытанні былі звязаны з гісторыяй Маладзечна.

Па выніках гульні перамагла каманда “Тры дубы”.

Оставить ответ