Чарговая інтэлектуальная гульня складалася з шасці тураў, сярод якіх новы – “Гісторыя з арыфметыкай”.
Сутнасць яго заключалася ў тым, што перш трэба было рашыць арыфметычны прыклад, а потым па атрыманаму адказу вызначыць кіраўніка дзяржавы. У конкурсе “Агульнае” гульцам па чатырох выявах трэба было знайсці тое, што іх аб’ядноўвае. Прыгадаць голас спявака, гурт, выканаўца арыгіналу прапаноўвалася ў музычным туры.
У гульні бралі ўдзел каманды “Яблынькі і яблыні”, “29 красавіка”, “Каманда № 1” і “Тры дубы”, якая і атрымала перамогу.
Наступная гульня плануецца на 20 мая.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.