У чарговай інтэлектуальнай гульні бралі ўдзел шэсць каманд: “Эспан-да”, “Продкі і нашчадкі”, “Каманда №1”, “Кампучыя”, “Вольныя радыкалы” і “Тутэйшыя”.
Некаторыя пытанні вызначаліся сваёй складанасцю. Удзельнікам трэба было ўспомніць беларускіх князёў, творчасць М.Багдановіча, распазнаць колавую ліру, назву фільма, запісаную на графічнай мове эмодзі і інш. Не абышлі сваёй увагай арганізатары і вясеннее свята жанчын. Музычны тур, напрыклад, быў прысвечаны тэме кветак.
На працягу ўсёй гульні лідзіравала каманда “Кампучыя”, якая ўпэўнена і заняла першае месца.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.