У “Розум-шоу-21” бралі ўдзел 5 каманд: “Тры дубы”, “Продкі і нашчадкі”, “Каманда №1”, “Вольныя радыкалы” і “Афабазол”.
Гульня праходзіла адразу пасля свята 23 лютага, таму першы тур быў прысвечаны зброі. Гульцам трэба было адказаць, чаму ў рымскіх легіянераў зброя была ўпрыгожана каштоўнымі камянямі; адгадаць выяву бумеранга; назваць тых, каму была адрасавана жартоўная інструкцыя па выжыванню; знайсці схаваную дэталь малюнка пра падзеі Першай сусветнай вайны і інш.
Музычны тур “Спартовая музыка” быў прысвечаны зімовай Алімпіядзе, закрыццё якой адбывалася менавіта ў час правядзення гульні. Удзельнікам быў прапанаваны новы тур “Анаграмы”. Для іх разгадкі неабходна было адказаць на пяць пытанняў, а з першых літар адказаў скласці шукаемае слова.
Па выніках шасці тураў упершыню перамагла каманда “Вольныя радыкалы”.
Наступная гульня плануецца на 18 сакавіка.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.