Інтэлектуальная гульня “Розум-шоу” адзначыла свой другі дзень нараджэння. На святочную дваццатую гульню завіталі не толькі яе заўсёдашнія ўдзельнікі, але і новыя сябры. Спачатку была прапанавана фотапрэзентацыя дзевятнаццаці папярэдніх гульняў, на працягу якой узгадалі не толькі цікавыя моманты, але і каманды-пераможцы. Самай бяспройгрышнай названа каманда “Тры дубы”, якая атрымала больш за ўсіх перамог і сярод іх – пяць запар. Другое месца – ў “Каманды №1”, а трэццяе – у “Качкадакаў”.
Гульцы разбіралі азбуку Рыгора Барадуліна, выконвалі заданні, звязаныя з месяцамі года, удзельнічалі ў музычным конкурсе “Сяброўская музыка”, як заўсёды разгадвалі рэбусы і інш. Па выніках сямі тураў перамагла “Каманда №1”. Усе удзельнікі юбілейнай гульні атрымалі памятныя сувеніры.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.