“Розум-шоу”

“Розум-шоу”

размещено в: Новости | 0

Інтэлектуальная гульня “Розум-шоу” з кожным разам набірае ўсё большую колькасць прыхільнікаў.

Гэтым разам каманды “№1” і “Вар’яты” складаліся нават з сямі гульцоў. З першага тура першая вышэйназваная каманда ішла наперадзе і ў выніку атрымала ўпэўненую перамогу пасля сямі тураў. Удзельнікі гульні ўзгадалі знакамітыя творы беларускай літаратуры, якія трэба было пазнаць па пачатковых літарах прозвішчаў пісьменнікаў і па першых складах назваў твораў. У музычным конкурсе прапаноўвалася пазнаць назву горада ці краіны, замест якіх у песні гучаў музычны радок “Белавежская пушча”. Як заўсёды, разгадвалі рэбусы, успаміналі апошнія інтэрнэт-навіны і вызначалі пераможцу ў апошнім туры “Ўсё, альбо нічога”. Па пярэдняй дамове наступная гульня адбудзецца 9 красавіка.

Оставить ответ