Новы сезон “Розум-шоу” распачаўся з гульні, першы тур якой быў прысвечаны выдатнаму беларускаму асветніку Францыску Скарыне. Гульцам трэба было ўзгадаць падзеі, звязаныя з дзейнасцю першадрукара, а таксама адказаць на пытанні па ўшанаванню яго памяці. Самым цяжкім аказалася пытанне пра горад, у якім знаходзіцца універсітэт імя Ф.Скарыны, ніхто з гульцоў не даў правільны адказ. Але з іншымі заданнямі ў большасці справіліся. Гульцы разгадвалі рэбусы і фрагменты, беларускія песні па цытатам і галосным літарам, дапаўнялі беларускія прымаўкі.
Па выніках сямі тураў перамагла каманда “Віншуем Жэню!”, у складзе якой быў імяніннік.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.