”Розум-шоу” – 15

”Розум-шоу” – 15

размещено в: Новости | 0

Пятнаццатая гульня завяршыла трэці сезон “Розум-шоу”.

Яна праходзіла напярэдадні 135-годдзя Янкі Купалы і тэматычна была прысвечана яго жыццю і творчасці. Удзельнікам трэба было успомніць назву старажытнага твора, які ён пераклаў на беларускую мову, і месца, дзе быў напісаны знакаміты верш “А хто там ідзе”; пазнаць краіну, дзе знаходзіцца помнік песняру; назваць мастака-імпрэсіяніста, якога мела ў сваяках жонка Я.Купалы, і адказаць на шмат іншых цікавых пытанняў.

 

У гульні бралі ўдзел каманды “Тры дубы”, “Каманда №1” і “Упоперак”. Па выніках сямі тураў перамаглі гульцы “Трох дубоў”, якім ўрачыста быў перададзены чырвоны абрус ад папярэдняй каманды-пераможцы. Пасля летніх вакацый наступны сезон “Розум-шоу” плануецца на 15 верасня ў час правядзення “Бібліяночы”.

Оставить ответ