У “Розум-шоу”-13 бралі ўдзел шэсць каманд, сярод якіх была і новая – “Ваяводы”.
Гульня праходзіла напярэдадні Вялікдня ў Вербную нядзелю, таму было шмат пытанняў хрысціянскай тэматыкі. Праграма, як заўсёды, складалася з сямі тураў. Найбольш складанымі былі пытанні з рэбусамі. Новы тур “Збег зычных” быў прысвечаны вядомым беларускім творам. З радкоў былі выкрэслены ўсе галосныя літары і амаль ўсе знакі прыпынку, але ў дужках пазначылі колькасць слоў. Гульцы ў большасці здагадаліся пра якія творы ідзе гаворка. На працягу гульні наперадзе ішлі каманды “Абібокі” і “Тры дубы”. Але тур “Ўсё альбо нічога” вызначыў пераможцу. І ёй стала каманда “Тры дубы”.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.