“Рождество Христово”

размещено в: Новости | 0

Навагоднія і калядныя святы здольныя зачараваць сваёй таямнічасцю і прыгажосцю нават самага скептычнага чалавека. З якой замілаванасцю раз за разам будуць скіроўваць позіркі бацька і маці на прыбраную святочную ёлку, на галінках якой побач з традыцыйнымі яркімі і моднымі шарамі ўзмахвае клылцамі анёл, такі прасценькі, папяровы, але такі любы бацькоўскаму сэрцу. Інакш жа і быць не можа – анёла сваімі ручкамі стварылі іх дзеткі!

29 снежня на майстар-клас па вырабу цацачных анёлаў “В Рождество Христово ангел прилетел…” сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры запрасіла вучняў-пачаткоўцаў са школьнага лагера адпачынку. Дзеці з такім стараннем вымяралі, малявалі, выразалі і клеілі, што памяшканне нечым нагадвала сапраўдны цэх па вытворчасці цацак. Белыя і жоўтыя, блакітныя і ружовыя прадвеснікі Нараджэння Хрыста прымяраліся на незвычайна ўпрыгожанай бібліятэчнай ёлцы – і глядзеліся на ёй шыкоўна! А школьнікі напярэдадні наведалі выставу-экскурсію “Прыгоды навагодняй цацкі” і захацелі падобную ёлку зрабіць ў сябе дома. І абавязкова – са сваімі анёламі!

 

Оставить ответ