Родная мова, цудоўная мова!

размещено в: Новости | 0

Да Дня роднай мовы 22 лютага ў сельскай бібліятэцы в. Краснае праведены літаратурны эрудыт-батл “Родная мова, цудоўная мова!” з вучнямі старэйшых класаў ДУА “Красненская сярэдняя школа”, бібліятэчны урок “Мова родная, сябруй са мной!” з старэйшай групай ДУА “Красненскі дзіцячы сад № 1”.

Юным чытачам бібліятэкар расказала аб тым, як беларуская мова праходзіла доўгі і складаны шлях развіцця, як узнікла беларускае кнігадрукаванне. Затым хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем выконвалі розныя заданні, адгадвалі загадкі, а затым праслухалі беларускую казку “Верабей і былінка”, і адказвалі на пытанні. Дзеткі гулялі ў беларускія гульні “Кошка і мышка”, “Не памыліся” і інш.

Школьнікі падзяліліся на каманды “Песняры” і “Валошкі”. Іх чакалі цікавыя гульні, загадкі, шарады, анаграмы, лагарыфмы, фразеалагізмы на беларускай мове.

Кожны змог адкрыць для сябе шматгалосы і шматколерны свет прыгожай мовы нашай краіны, атрымаць пазітыўныя эмоцыі і салодкія падарункі. Дзякуючы мерапрыемствам, дзеці замацавалі і пашырылі веды аб беларускіх народных прыказках, гульнях, святах, песнях, узбагацілі свой слоўнікавы запас.

Оставить ответ