19 лютага 2024 года ў аздараўленчым лагеры “Радуга” ДУА “Гімназія №3 г.Маладзечна” супрацоўнікі гарадской бібліятэкі-філіяла №7 правялі інтэрактыўную гульню-віктарыну да Дня роднай мовы “Родная мова – натхненне і гонар”.
У ходзе гульні дзеці змаглі ўзбагадзіць свае веды пра мову, прадэманстраваць тое, што ім ужо вядома.
На школьнай дошцы быў размешчаны плакат з цікавымі беларускімі словамі, значэнне якіх трэба было растлумачыць. Таксама школьнікі маглі пазнаёміцца з новымі кнігамі на беларускай мове, якія прыйшлі апошнім часам у бібліятэку.
Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з часопісам “Вясёлка”, з якога дзеці прачыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, а затым прынялі ўдзел у гульні “Ветлівыя словы” – спачатку ўспомнілі словы якімі вітаюцца, а затым якімі развітваюцца беларусы. Актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “10 пытанняў пра беларусаў”. Напрыканцы мерапрыемства адзін з удзельнікаў цікава расказаў пра помнік літары “Ў”.
Такія мерапрыемствы заўсёды выклікаюць жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.