“Родная мова – крыніца празрыстая”

“Родная мова – крыніца празрыстая”

размещено в: Новости | 0

У Дзень роднай мовы, 21 лютага, супрацоўнікі абанемента цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча абслугоўванне сваіх чытачоў праводзілі выключна на беларускай мове.

З усмешкай і гумарам яны прапаноўвалі ім пацікавіцца “чароўнай” скарбонкай, у якой схаваліся пытанні па гісторыі мовы, літаратуры і культуры роднай Беларусі; успомніць забытыя словы і прыгадаць падзеі мінулых гадоў і сенняшняга часу. Адмоў альбо нежадання далучыцца да свята бібліятэкары не сустрэлі. Усе чытачы, якім у гэты дзень пашчасціла наведаць абанемент цэнтральнай бібліятэкі, з задавальненнем адказвалі на пытанні, стараліся весці гутарку па-беларуску, а некаторыя з сумам успаміналі кароткі перыяд адраджэння ў пачатку 1990-х гадоў і выказвалі надзею на вяртанне нацыянальнай свядомасці сваіх гараджан.

Увазе наведвальнікаў была прапанована выстава “Родная мова – крыніца празрыстая”.

Оставить ответ