“Родная мова – крыніца натхнення”

размещено в: Новости | 0

19 лютага выхаванцы ДУА “Яслі-сад №32  г. Маладзечна” з супрацоўнікамі аддзела дзіцячай літаратуры цэнтральнай бібліятэкі адправіліся ў літаратурную экспедыцыю “Родная мова – крыніца натхнення. Бібліятэкар распавяла выхавальнікам пра свята, пра неабходнасць ведаць і шанаваць сваю мову.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем чыталі вершы Я. Купалы, удзельнічалі ў гульнях  “Перакладчык” і “Назаві адным словам”, адгадвалі загадкі, чыталі прымаўкі і прыказкі, з цікавасцю разглядалі і чыталі дзіцячыя кніжкі з яркімі малюнкамі.

Для наведвальнікаў бібліятэкі ў гэты дзень была аформлена выстава “Чароўная азбука”, дзе былі прапанаваны дзіцячыя кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў. Дзякуючы ім наша мова жыве, развіваецца і застаецца цікавай для яе вывучэння.

Оставить ответ