Роднаму краю – часцінку душы прысвячаю

размещено в: Новости | 0

На святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча запрасілі 9 снежня сваіх чытачоў супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэк1. Да гэтай даты былі падрыхтаваны выставы, прэзентацыі, віктарыны. Перад пачаткам святочнай вечарыны “Роднаму краю – часцінку душы прысвячаю” у фае бібліятэкі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў раённага конкурсу работ дэкаратыўна-прыкладного мастацтва сярод жыхароў горада Маладзечна і Маладзечанскага раёна “Пад зоркай Максіма”. Затым наведвальнікі былі запрошаны ў канферэнц-залу на святочную вечарыну, дзе гучалі вершы, музыка, успамінаўся жыццёвы і творчы шлях паэта. Шмат цікавага даведаліся прысутныя з выступлення пісьменніка Міхася Казлоўскага, які не толькі распавядаў пра наведванне паэтам Ракуцёўшчыны ў 1911 годзе, але і прывёў невядомыя факты з яго біяграфіі.

Оставить ответ