Роднай мовы чароўныя гукі

Роднай мовы чароўныя гукі

размещено в: Новости | 0

21 лютага ў аддзеле дзіцячай літаратуры прайшла літаратурная альтанка “Роднай мовы чароўныя гукі”. У ёй прынялі ўдзел выхаванцы ДУА «Яслі-сад №32  г. Маладзечна». Кемлівыя знаўцы роднай мовы з задавальненнем адгадвалі загадкі, а таксама прынялі ўдзел у інтэлектуальна-пазнавальным турніры “Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова”. Для наведвальнікаў бібліятэкі ў гэты дзень была падрыхтавана моўная латарэя “Паспрабуй перакладзі” і аформлена выстава “Размаўляй са мной па-беларуску”, дзе прапанаваліся кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў. Спадзяемся, што мерапрыемства нікога не пакінула абыякавым і мы змаглі данесці, што трэба ведаць і любіць “зямлі бацькоўскай слова”!

Оставить ответ