Роднай мовы пералівы

размещено в: Новости | 0

21 лютага – не проста дата ў календары, гэта дзень, калі ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. І гэты дзень асаблівы для кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Мова — гэта частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. І дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Жыве мова ‒ жыве народ, жыве памяць продкаў.

Для ўсіх жа беларусаў – родная мова, гэта, вядома ж, беларуская – самая меладычная, самая прыгожая і непаўторная, наш галоўны нацыянальны скарб.

Не пакінулі гэту дату без увагі і супрацоўнікі гарадской бібліятэкі-філіяла №2, тут быў арганізаваны літаратурны час «Роднай мовы пералівы». Для удзельнікаў мерапрыемства была падрыхтавана «Скарбонка з пытаннямі», якую напоўнілі карткамі з рознымі заданнямі: «Загадкі з скрыначкі» ‒ прапаноўваліся вясёлыя загадкі на роднай мове, «Прыказкі і прымаўкі» ‒  трэба было з некалькіх частак прымавак ці прыказак скласці адну, у заданні «Перакладчык» патрэбна было перакласці словы з рускай на беларускую мову, а ў заданні «Прыкметы» ‒ здагадацца пра якую прыкмету ідзе размова. З вялікай цікавасцю ўдельнічалі чытачы і ў конкурсе «Эрудыты – мовазнаўцы», у якім трэба было адказаць на пытанні, звязаныя з беларускай мовай. А вось конкурс «Скорагавркі» усім дадаў пазітыву і падняў настрой, бо трэба ж было вельмі хутка і правільна прагаварыць скорагаворку.

Таксама для чытачоў бібліятэкі была аформлена кніжная паліца «Багата, родная ты мова». Тут, побач з творамі класікаў беларускай літаратуры былі размешчаны творы сучасных айчынных пісьменікаў, а таксама творы вуснай народнай творчасці.

Чытачы бібліятэкі з задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемстве і паказалі добрыя веды беларускай мовы.

Оставить ответ