”Роднай зямлі многагалоссе”

размещено в: Новости | 0

Мэтай правядзення Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі з’яўляецца далучэнне да беларускай музыкі, паэзіі, мовы, папулярызацыя твораў сучасных паэтаў і кампазітараў, пошук таленавітых творцаў.

Паэтычная пляцоўка “Роднай зямлі многагалоссе”, якая была арганізавана  супрацоўнікамі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэк1 імя Максіма Багдановіча ў рамках акцыі “Роднае слова”, запрашала жыхароў і гасцей горада на сустрэчу з пісьменнікамі нашага горада.

Са сваімі творамі пазнаёмілі прысутных Таццяна Атрошанка, Тамара Аўсяннiкава, Марыя Шабанец, Аляксандр Хазянін і Святлана Капуцкая.

Музычным аздабленнем творчай сустрэчы сталі выступленні кампазітара, выканаўцы Віктара Мяцельскага, артыста тэатра песні і паэзіі “Разам”  Назара Прахоцкага, артыстаў эстрады Ірыны Сапуновай і Аляксандра Заўгародняга. У іх выкананні прагучалі песні на вершы паэта Фёдара Баравога, які таксама прысутнічаў на імпрэзе.

На працягу мерапрыемства працавалі фотазона “Разам з класікам” і кніжная выстава, на якой былі прадстаўлены кнігі пісьменнікаў-зямлякоў.

 

 

Оставить ответ