“Рамантык беларускай гісторыі”

размещено в: Новости | 0

26 лістапада 2020г. спаўняецца 90 год з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка, публіцыста, паэта, перакладчыка, драматурга, сцэнарыста Уладзіміра Караткевіча. У.Караткевіч (1930 – 1984) з’яўляецца адной з найбольш яркіх фігур у беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У сваіх творах ён узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадаў дух мінулых эпох, стварыў адметныя характары, раскрыў багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаў іх асабісты лёс з лёсам народным.

У.Караткевіч стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. Аўтар шэрагу казак, расказаў.

Найбольш вядомы такія творы аўтара, як аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Сівая легенда”, раманы “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”, нарыс “Зямля пад белымі крыламі”.

“Матчына душа”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду”, “Вячэрнія ветразі”, “Паэзія розных гадоў” – паэтычныя зборнікі Уладзіміра Караткевіча.

У бібліятэках ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” да юбілею знакамітага пісьменніка аформлены кніжныя выставы і тэматычныя паліцы. На выставах прадстаўлены зборнікі твораў, асобныя выданні, крытычныя матэрыялы, а таксама літаратура пра жыццё і творчасць пісьменніка.

Оставить ответ