“Ракуцёўскае лета” – 2021

размещено в: Новости | 0

24 ліпеня ў музейным комплексе “Фальварк Ракуцёўшчына”, (былой сядзібе шляхціча В. Лычкоўскага), адбылося Свята паэзіі і песні, прысвечанае 130-годдзю нараджэння Максіма Багдановіча.

Бібліятэкі, як і заўседы прынялі актыўны ўдзел ў гэтым мерапрыемстве – арганізавалі работу бібліятэчнай пляцоўкі. Супрацоўнікамі гарадской бібліятэкі-філіяла №7 наведвальнікам свята была прапанавана інтэрактыўная кніжная выстава пад назвай “І зорка гарыць, і не вяне вянок…”. Яна раскрыла прысутным багатую творчую спадчыну і жыццёвыя старонкі М.Багдановіча. Можна было пабачыць і пазнаеміцца са шматлікімі творамі паэта, ў тым ліку са знакамітымі зборнікамі “Вянок”, “Зорка Венера”, адметнай рысай якіх з’яўляецца тое, што яны беларускія не толькі па слове, але і па друку.

Малодшым гасцям свята была прапанавана фотазона па творы М.Багдановіча “Мушка-зялянушка і камарык-насаты тварык”, дзе іх сустракалі сапраўдныя героі казкі. Шмат удзельнікаў свята наведалі і зацікавіліся выставай, рабілі фотаздымкі на памяць. Таксама, для малодшага пакалення беларусаў працавала зона адпачынку. Адным з яе элементаў быў “Аквагрым”, які вельмі спадабаўся і карыстаўся велізарным попытам у дзяцей, бо за некалькі хвілін можна было намаляваць на твары, або іншай частцы тела цікавую выяву.

Аддзел дзіцячай літаратуры цэнтральнай бібліятэкі адкрыў мерапрыемства гульнёй “Праўда ці хлусня”. Яе ўдзельнікі павінны былі прадэманстраваць веданне біяграфіі Максіма Багдановіча, пацвердзіўшы або абвергнуўшы пэўныя факты з жыцця паэта, якія называў вядучы.

Далей, усіх чакала гульня “Перакладчык”. З кошыку трэба было дастаць картку с малюнкам прадмета ці жывой істоты, а пасля агучыць яго назву на беларускай мове. Для тых, хто хацеў праявіць свой мастацкі талент, былі падрыхтаваны размалёўкі з выявамі казачных герояў, дэталі аплікацыі для майстар-класса па вырабу кніжных закладак “Васількі” і лісты ватмана для малявання далонямі васількоў “Беларусь мая, васільковая”.

Оставить ответ