30 ліпеня ў філіяле «Фальварак Ракуцёўшчына» в. Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна прайшло літаратурна-музычнае свята песні і паэзіі “Ракуцёўскае лета-2017”, прысвечанае творчасці Максіма Багдановіча.
Імпрэза праходзіла ў самім фальварку. На свята традыцыйна завіталі паэты, музыканты з розных куткоў Беларусі, гучалі вершы паэта і песні на яго словы ў выкананні маладых і сталых творцаў, прафесіяналаў і аматараў творчасці. У рамках свята песні і паэзіі “Ракуцеўскае лета-2017” супрацоўнікамі ДУК “Цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Максіма Багдановіча” была арганізавана фотазона, працавала дзіцячая гульнёвая пляцоўка “Вас запрашаюць Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык”. Дзеці з захапленнем ўдзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай жыццю і творчасці Максіма Багдановіча. Выкарыстоўваючы беларускія народныя казкі, маленькія госці свята разгадвалі крыжаванкі, складалі з пазлаў карту Беларусі і адгадвалі загадкі. Да мерапрыемства таксама была аформлена літаратурная выстава-прагляд “І зорка гарыць і не вяне вянок”.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.