«Ракуцёўскае лета»

размещено в: Новости | 0

29 ліпеня ў філіяле музея Максіма Багдановіча «Фальварк Ракуцёўшчына» адбылося штогадовае свята «Ракуцёўскае лета».

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча і яго філіял у в.Ракуцёўшчына і Маладзечанскі райвыканкам.

Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча таксама прыняла ўдзел у гэтым фэсце. Была падрыхтавана літаратурная пляцоўка «Ізноў пабачыў я сялібы…». Бібліятэкары падрыхтавалі мноства цікавых лакацый на розны густ і ўзрост.

Гэта і інтэрактыўныя выставы, інтэлектуальна-пазнавальныя гульні і віктарыны: «І зорка гарыць, і не вяне вянок» для знаўцаў жыцця і творчасці паэта, «Літаратурная карта Маладзечаншчыны», літаратурныя пазлы «Загадка Багдановіча».

На майстар-класе «Цвяток радзімы – васілёк» дзеці і дарослыя з вялікім задавальненнем змаглі сваімі рукамі вырабіць стыльную закладку з выявай васілька.

Велізарным поспехам карысталася фотазона «Я так хацеў спаткацца з вамі…». Літаральна кожны хацеў запечатліцца ў каларытным інтэр’еры побач з фігурай паэта ў поўны рост каб зберагчы ў памяці атмасферу старасвецкага фальварка і гэтага свята.

Оставить ответ