Раз, два – і ў дамках!

размещено в: Новости | 0

Хоць шашкі і не з’яўляюцца алімпійскім відам спорту, аднак  афіцыйны чэмпіянат свету існуе ўжо больш за 75 гадоў. І ляцела па планеце слава савецкіх гросмайстраў Ісера Купермана, Андрыса Андрэйка і Анатолія Гантварга. Міжволі думаецца: а раптам сярод нашага падрастаючага пакалення знойдзецца шашыст, які ў будучыні зможа стаць на адну прыступку з гэтымі сусветна вядомымі людзьмі?!

Сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры 1 жніўня запрасіла школьнікаў на шашачны турнір “Раз, два – і ў дамках!”. Перад спаборніцтвам дзеці паслухалі цікавую гісторыю гульні і даведаліся пра яе разнавіднасці, паўдзельнічалі ў віктарыне, успомнілі правілы, паціснулі рукі і… малых ахапіў азарт! Гулялі яны па сістэме выбывання, і з якім задавальненнем паўфіналісты – Бурак Мікалай і Новік Дар’я, Тамашэвіч Руслана і Курчына Дамініка – прымерылі   кароны шашачных караля і каралевы! У выніку тытул абсалютнага пераможцы атрымаў Мікалай, і ўсе дзеці шчыра віншавалі хлопца з перамогай. Так трымаць, Мікалай!

Оставить ответ