Вось ужо 142 гады зямля беларуская мае аднаго з найлепшых сваіх сыноў – Янку Купалу, нашага славутага класіка, які пакінуў зорны след у вечнасці і ў гісторыі нашай краіны. Сёння без яго творчасці нельга ўявіць родную беларускую літаратуру.
Янка Купала ўвайшоў у гісторыю сусветнай мастацкай літаратуры як паэт-патрыёт, гуманіст, носьбіт нацыянальнай ментальнасці. Яго паэзія ўвабрала ў сябе лепшыя здабыткі жывой беларускай культуры, мовы і мыслення.
22 кастрычника навучэнцы Маладзечанскага дзяржаўнага медыцынскага каледжу імя І.У. Залуцкага прынялі ўдзел у пазнавальна-забаўляльнай праграме “Разам з Купалам”.
Наведвальнікі былі запрошаны ў залу абанемента аддзела абслугоўвання і інфармацыі, дзе гучалі вершы, музыка, успамінаўся жыццёвы і творчы шлях паэта. У рамках мерапрыемства ўдзельнікі адказвалі на пытанні, адгадвалі вершы, успаміналі розныя моманты з жыцця пісьменніка.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.