14 чэрвеня для дзетак са школьнага аздараўленчага лагера сельская бібліятэка-клуб в. Турэц-Баяры падрыхтавала незвычайную выставу-экскурсію “Піце, дзеці, малако!”. Малыя з цікавасцю слухалі пра ўвесь працэс вытворчасці малочных прадуктаў на вясковым падворку: як захоўваць малако і як знімаць з яго вяршкі, як вырабляць смятану і сыраквашу, як атрымоўваць тварог, як ціснуць клінковы сыр і збіваць масла… І дзеці ўсё гэта паспрабавалі зрабіць пры дапамозе няхітрых сялянскіх прыстасаванняў: гліняных збанкоў і знакамітых алюмініевых бітончыкаў, а то і звычайных слоікаў; “бляшанкі” для аддзялення вяршкоў, сырніцы, маслабойкі… Нават у вялізарны бітон пералівалі поўнае вядро сырадою!
А яшчэ ўбачылі пачаткоўцы сетку-авоську са шклянымі малочнымі бутэлькамі ды з сіне-чырвонай пірамідкай – цяпер для нас гэта сапраўдны рарытэт. І плакаты такія незвычайныя, з заклікамі ўжываць малако, бо гэта карысна.
Дзецям нават давялося пагладзіць карову Рагулю і казу Красулю. Дарэчы, там, дзе ёсць малако і сыр, ніяк не абысціся без ката і мышкі. І кот Батон здабыў сабе вялікую славу ў дзяцей.
Р.S. Не прайшло і паўгода, як на экскурсію прыбеглі і выхаванцы дзіцячага сада!





Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.