Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка – старэйшы беларускі паэт, адзін з лідэраў маладой нацыянальнай літаратуры першай паловы ХХ стагоддзя. Нарадзіўся ён 2 (15) ліпеня 1900 года ў вёсцы Агароднікі Пастаўскага раёна. Пра гэта ён пісаў у сваіх успамінах, такія звесткі падаюцца ва ўсіх даведніках і энцыклапедыях.
Творчы лёс аднаго з арганізатараў “Маладняка”, актыўнага ўдзельніка “Узвышша” Уладзіміра Дубоўкі трагічны: амаль 28 гадоў ён знаходзіўся ў высылцы на Далёкім Усходзе і ў Сібіры. Нягледзячы на гэта, творы паэта сагрэты цеплынёй і пяшчотай, захапленнем роднай старонкай, хараством яе прыроды. Пачаткам творчай дзейнасці “вялікага пакутніка” лічыцца 1921 год, калі быў надрукаваны яго верш “Сонца Беларусі”. Затым выйшлі зборнікі “Строма” (1923), “Трысцё” (1925), “Credo” (1926), “Наля” (1927).
Талент У. Дубоўкі асабліва выявіўся ў жанры паэмы (“Там, дзе кіпарысы”, “Кругі”, “Крычаўская спакуса”, “Браніслава”, “І пурпуровых ветразей узвівы”, “Штурмуйце будучыні аванпосты!”). Большасць з гэтых твораў вызначаецца складанай кампазіцыяй, арганічным спалучэннем літаратурнага тэксту і скарбаў вуснай народнай творчасці (казак, легенд, паданняў, прытчаў, песень). Народная творчасць, на думку аўтара, ніколі не можа страціць сваёй пазнавальнай, філасофскай і эстэтычнай вартасці. Яе нельга выкрэсліць з мастацкай літаратуры:
Пасля вяртання з ссылкі У. Дубоўка напісаў шматгранную поліфанічную кнігу вершаў і паэм “Палеская рапсодыя”, вершаваныя казкі для дзяцей “Цудоўная знаходка”, “Залатыя зярняты”, “Кветкі – сонцавы дзеткі”, апавяданні-ўспаміны “Пялёсткі”, шэраг крытычных артыкулаў. Безумоўна, гэта з’яўляецца толькі невялікай часткай вялікага таленту шматпакутнага цярплівага паэта, які, спазнаўшы на ўласным вопыце ўсе жахі таталітарнай сістэмы, змог выжыць, выстаяць, перамагчы.
Літаратурная віктарына “Штурмуйце будучыні аванпосты”: да 120-годдзя з дня нараджэння У. Дубоўкі
У бібліятэках ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” афармляюцца кніжныя выставы і тэматычныя паліцы да 120-годдзя таленавітага пісьменніка.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.