Любімае ўсімі школьнікамі пара года – лета, пачынаецца з Міжнароднага дня абароны дзяцей. Да гэтага свята 2 чэрвеня зала мастацтва цэнтральнай бібліятэкі правяла музычна-гульнёвую праграму «Пусть детство звонкое смеётся». На мерапрыемства былі запрошаны дзеці школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №12 г. Маладзечна».
Дзяўчынкі і хлопчыкі разам з бібліятэкарам здзейснілі падарожжа ў дзіўны свет мультыплікацыі. Даведаліся пра гісторыю ўзнікнення мультыплікацыі, паўдзельнічалі ў прапанаваных конкурсах, віктарынах і гульнях.
Дзеці з задавальненнем адгадвалі песні ў музыкальнай віктарыне “Угадай песню з мультфільма”, узгадалі такія мультфільмы як “Зима в Простаквашино”, “Ну, погоди”, “Летучий корабль”, “Бременские музыканты” і іншыя.
У гульні “Знайдзі героя” удзельнікам трэба было знайсці героя і назву мультфільма. Дзеці не толькі з лёгкасцю знаходзілі герояў, але і расказвалі пра сваіх любімых мультыплікацыйных персанажах.
Усе з вялікай цікавасцю прымалі ўдзел у конкурсе «Мульці-пульці загадкі» і паказалі выдатнае веданне самых розных мультфільмаў: і сучасных, і савецкіх.
Праграма была арганізавана так, што ўсе дзеці змаглі паўдзельнічаць у кожнай гульне і ва ўсіх засталіся толькі прыемныя ўражанні.
Напрыканцы мерапрыемства маленькія госці пазнаёміліся з кніжнай выставай «Каб летам не сумаваць, выбірай, што пачытаць!».


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.