Прэзентацыя кнігі Ірыны Мышкавец “Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча”

размещено в: Новости | 0

14 лістапада ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Багдановіча прайшла прэзентацыя кнігі Ірыны Мышкавец “Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча”.

Гэта зборнік артыкулаў, які уключае матэрыялы, прысвечаныя асабістаму і творчаму шляху класіка беларускай літаратуры Максіму Адамавічу Багдановічу, а таксама яго блізкім, родным, калегам, сябрам.

Гасцямі мерапрыемства сталі пісьменнікі, паэты, настаўнікі, бібліятэкары, студэнты і проста прыхільнікі творчасці Максіма Багдановіча. Цёплыя словы аб аўтары і яе кнізе сказаў пісьменнік, краязнавец Міхась Казлоўскі. Затым Ірына Мышкавец расказала аб сваёй навукова-даследчай дзейнасці, пазнаёміла са зместам кнігі.

Таксама Ірына Вітальеўна цікава распавядала аб зборніку вершаў “Вянок” Максіма Багдановіча (1913, Вільня), асаблівасцю якога з’яўляецца даравальны надпіс аўтара стрыечнай сястры Веры Кунцэвіч.

Кніга захоўвалась у Ніжнім Ноўгарадзе ў сваякоў паэта, і на пэўным этапе знікла з поля зроку супрацоўнікаў музея. У час камандзіроўкі ў гэты горад Ірына Мышкавец атрымала кнігу ад Рыгора Бараховіча, праўнука Веры, для передачы яе ў музей на часовае захоўванне. У кнізе “Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча” ёсць артыкулы, прысвечаныя пошукам “Вянкоў”, а тасама шмат іншых матэрыялаў, звязаных з жыццём і творчасцю паэта.

Оставить ответ